~~META: title = Сяргей Кавалёў — Трышчан ды Іжота &keywords = трышчан, трышчана, стагоддзяў, іжота, іжоту, толькі, п’есе, брагіня, сяргея, кавалёва &abstract = Чытаць кароткі змест п’есы Сяргея Кавалёва "Трышчан ды Іжота" &iftrue = nan ~~ ====== Сяргей Кавалёў — Трышчан ды Іжота ====== Чытаць поўны варыянт п’есы Сяргея Кавалёва «[[books/kavaliou-tryshchan-dy-izhota.pdf|Трышчан ды Іжота]]»\\ \\ \\ Сяргей Кавалёў ужывае ў п’есе свой улюбёны прыём «тэатр у тэатры», якому надае даволі экстравагантную форму. Дзве пары акцёраў розных эпох – XX і XVIII стагоддзяў рыхтуюцца сыграць гісторыю Трышчана ды Іжоты ў рознай жанравай стылістыцы.\\ Францішак (Трышчан) і Камедыянтка (Брагіня) выконваюць п’есу як камедыю; Францішка (Іжота) і Трагік (Марка) – як трагедыю.\\ Падчас рэпетыцыі акцёры каменціруюць падзеі, абмяркоўваюць сваіх герояў, высвятляюць асабістыя ўзаемаадносіны. Паралельна разыгрываецца сюжэт рыцарскага рамана. Толькі ў адрозненне ад кельцкага падання і вядомых варыянтаў легенды, дзе маладыя людзі з першай сустрэчы кахаюць адно аднаго, у п’есе Сяргея Кавалёва кахае адна толькі Іжота. Легкадумны, бесклапотны рыцар Трышчан, прыхільнік турніраў і прыгожых жанчын, вязе на караблі каралю Марку нявесту – цудоўную Іжоту. Па недагляду служкі Брагіні яны выпіваюць мілоснае пітво, якое маці дзяўчыны прыгатавала для дачкі і караля. Успыхнуўшае каханне пазбаўляе Трышчана і Іжоту розуму, прымушае забыцца пра доўг і абавязак. Аднак жорсткая рэальнасць разбурае крохкі свет іх нетрывалага шчасця. Па загаду Маркі Брагіня дае ім адваротнае зелле. Трышчан ачуньвае ад чароўнага сну і ператвараецца ў ранейшага забіяку і шчодрага каханка. А вось Іжотаа не можа забыць Трышчана…\\ \\ \\ Крыніца: Тамара Гаробчанка. На мяжы стагоддзяў: Сучасны беларускі драматычны тэатр. – Мінск: Беларуская навука, 2002. – 367 c. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/сяргей-кавалёў/сяргей-кавалёў-стомлены-д-ябал]] * [[творы/сяргей-кавалёў/сяргей-кавалёў-хохлік]] * [[ibdc.ped>лыжы]] * [[творы/сяргей-кавалёў/сяргей-кавалёў-звар-яцелы-альберт-або-пр]] * [[творы/сяргей-кавалёў/сяргей-кавалёў-драўляны-рыцар]]