~~META: title = Сяргей Кавалёў — Пацалунак ночы &keywords = жыццё, рыгорка, клаус &abstract = Кароткі змест п'есы Сяргея Кавалёва "Пацалунак ночы" &iftrue = nan ~~ ====== Сяргей Кавалёў — Пацалунак ночы ====== Барацьба за жыццё разгортваецца паміж хворым хлопчыкам Рыгоркам і лагерам злых сілаў у авангардзе з Хваробаю, Смерцю і Алхімікам, антыгуманныя намеры якіх быццам дапаўняюць негатыў характараў адзін аднаго, ствараючы беспрасветную перспектыву для чалавецтва.\\ Выратавальнікам выступае Рыгорка – валявы, маральна непахісны і смелы. Але яго якасцей для перавагі над злымі сіламі мала. І ён разумее, што без агульных намаганняў аднадумцаў зла не адолець. Бадай, кожны крок становіцца выпрабаваннем для кожнага з герояў. Не абыходзіцца ў іх і без памылак. Так, клоўн Клаус (у мінулым навуковец – вынаходнік Машыны, якая навакольнае асяроддзе ператварае ў золата) вымушаны цаною свайго жыцця выпраўляць некаторыя старонкі біяграфіі, што прывялі да ўсеагульнай трагедыі. Рыгорка ж на практыцы прадэманстраваў, як трэба паступаць, каб не было балюча за пражыты час. Менавіта яго гуманістычная непахісная паслядоўнасць забяспечыла жыццесцвярджальную перамогу. Нельга не адзначыць і самаахвярнасць Матчынай Душы і белага пацука Санты.\\ Высновай гучыць голас памерлага Клауса: "Кожны з нас аднойчы трапляе ў сітуацыю, калі трэба выбіраць: ратаваць жыццё іншага чалавека ці сваю ўласную скуру. Найчасцей мы проста не паспяваем зрабіць належнага выбару. А потым да смерці пакутуем і просім у Бога толькі аднаго: каб сітуацыя паўтарылася, і тады…"\\ \\ Крыніца: Трафімчык, А. В. Беларуская дзіцячая драматургія / А. В. Трафімчык. – Мінск: Ковчег, 2012. – 127с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/сяргей-кавалёў/сяргей-кавалёў-хохлік]] * [[творы/сяргей-кавалёў/сяргей-кавалёў-стомлены-д-ябал]] * [[творы/сяргей-кавалёў/сяргей-кавалёў-звар-яцелы-альберт-або-пр]] * [[творы/сяргей-кавалёў/сяргей-кавалёў-драўляны-рыцар]] * [[творы/сяргей-кавалёў/сяргей-кавалёў-трышчан-ды-іжота]]