~~META: title = Сяргей Кавалёў — Звар'яцелы Альберт, або Прароцтва шляхціца Завальні &keywords = Альберт, Завальня, Чарнакніжнік, Дабро &abstract = Ідэйны змест п'есы Сяргея Кавалёва "Звар'яцелы Альберт, або Прароцтва шляхціца Завальні" &iftrue = nan ~~ ====== Сяргей Кавалёў — Звар'яцелы Альберт, або Прароцтва шляхціца Завальні ====== П'еса «Звар'яцелы Альберт, або Прароцтва шляхціца Завальні» (1991) – [[слоўнік/рымейк|рымейк]] фантастычных апавяданняў [[постаці/ян-баршчэўскі|Яна Баршчэўскага]]. Асноўны [[слоўнік/канфлікт|канфлікт]] п'есы – гэта канфлікт паміж светлымі і цёмнымі сіламі, паміж Дабром і Злом за чалавека, яго душу, яго лёс. У цэнтры твора – жыццёвы лёс пана Альберта, уладальніка маёнтка, які ў пагоні за нажывай фактычна прадаў душу д'яблу, ролю якога ў п'есе выконвае Чарнакніжнік. Жыццё Альберта цяпер падпарадкавана розным пачварным і агідным істотам, якія падштурхоўваюць яго на самыя нягодныя ўчынкі. Ён становіцца чалавекам без радзімы, выракаецца Бацькаўшчыны. Ён гатовы за ўласны дабрабыт прадаць чалавечую годнасць, грэбуе гісторыяй і культурай свайго народа, гандлюе памяццю продкаў. Аўтарскія ідэалы Дабра, маральнай чысціні ў творы ўвасабляюць мудры шляхціц Завальня і шчырая ў сваіх пачуццях Амелія. Імкнучыся пераканаць Альберта ў неабходнасці жыць па маральна-этычных законах продкаў, Завальня асуджае тых паноў, хто гатовы на здраду Радзіме, на ганьбаванне яе народа, на ашуканства і падман, якія «толькі і дбаюць, каб застацца пры багацці і раскошы...»\\ Вельмі сімвалічна, што аўтар завяршае свой твор «Малітвай за Беларусь», у якой просіць Бога не караць «нас бяспамяцтвам», каб не забыліся мы «святое мовы беларускае, гісторыі і традыцый нашых...» ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/сяргей-кавалёў/сяргей-кавалёў-драўляны-рыцар]] * [[творы/сяргей-кавалёў/сяргей-кавалёў-трышчан-ды-іжота]] * [[творы/сяргей-кавалёў/сяргей-кавалёў-стомлены-д-ябал]] * [[ibdc.ped>лыжы]] * [[творы/сяргей-кавалёў/сяргей-кавалёў-хохлік]]