~~META: title = Сяргей Грахоўскі — Ідзе Купала па зямлі &keywords = ходзіць, купала, зямлі, спадчына, нясе, полі, бераг &abstract = Чытаць верш Сяргея Грахоўскага "Ідзе купала па зямлі" &iftrue = nan ~~ ====== Сяргей Грахоўскі — Ідзе Купала па зямлі ====== Белаю чаромхавай завеяй\\ Зноў пялёсткі бераг замялі,\\ Зноў у полі жыта палавее,\\ І Купала ходзіць па зямлі.\\ \\ Ходзіць па снягах і па расе,\\ Заначуе ў полі або ў хаце –\\ Ён такую спадчыну нясе,\\ Што не можна ні забыць, ні страціць.\\ Зноў Купала ходзіць па зямлі –\\ Па Маскве, Казані і Палессі,\\ То ляціць у зорным караблі,\\ То шукае папараць на ўзлессі.\\ \\ А над полем звоняць жаўрукі,\\ Б’юцца ў бераг сонечныя хвалі,\\ І плывуць у белы свет вянкі,\\ Што сплялі дзяўчаты на купалле.\\ Спадчына – адзіны запавет,\\ Спадчына – усіх асноў аснова,\\ І нясе цераз вякі паэт\\ Матчына няскоранае слова.\\ \\ Арляняты крылы апяклі,\\ Да сузор’яў іх лятаюць дзеці.\\ І Купала ходзіць па зямлі,\\ Каб яшчэ святлей было па свеце.\\ \\ 1979 \\ \\ Крыніца: Грахоўскі, С. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 2. Вершы, паэмы, казкі, пераклады. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1983. – 414с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-купала/янка-купала-пясняр-беларускага-народа]] * [[творы/янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-]] * [[творы/янка-купала/драматургічнае-майстэрства-янкі-купалы]] * [[творы/янка-купала/пошукі-героямі-шляхоў-да-шчаслівага-жыцц]] * [[творы/янка-купала/тэма-паэта-і-паэзіі-ў-творчасці-янкі-куп]]