~~META: title = Сяргей Грахоўскі — Я шчыра люблю... &keywords = &rarr, люблю, \r\n&nbsp, \r\ni, акулін, грачанікаў, крушына, пушча, \r\nкаханне, журба &abstract = Чытаць верш Сяргея Грахоўскага "Я шчыра люблю..." &iftrue = nan ~~ ====== Сяргей Грахоўскі — Я шчыра люблю... ====== Я шчыра люблю\\ Неспакойных і смелых,\\ I тых,\\ Што сабе не даруюць віну,\\ Люблю маладых\\ I люблю пасівелых,\\ Вясёлых люблю,\\ А кахаю адну.\\ \\ Каханне не мае\\ Ні межаў, ні стажу,\\ Каханне прыносіць\\ Заўжды навіну.\\ I, мабыць, ніколі\\ Ніхто не адкажа,\\ За што ён кахае\\ На свеце адну.\\ \\ 1964 г. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-яшчэ-ў-юнацкія-гады]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-каханне]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-твае-вочы]] * [[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-трыялет]] * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-свяці-кахання-чыстая-]]