Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:сяргей-грахоўскі:сяргей-грахоўскі-юнакі

Гэта старая версія дакумента!


Сяргей Грахоўскі — Юнакі

Колькі вас загінула, скажыце,
Дзе вас пахавалі і калі?
Не ў стаптаным беларускім жыце,
А ў чужой знявечанай зямлі.

Колькі вас, яшчэ не цалаваных,
Не спазнаўшых радасці ў жыцці,
Заціскала вогненныя раны
І дамоў не здолела прыйсці?

Што дала ў трынаццатым стагоддзі
Тая непатрэбная вайна?
Вамі ў кожным жудасным паходзе
Сплочана крывавая цана.

Што і ад каго вы адстаялі?
Дзе вы свой закончылі паход?
Многія сабе заваявалі
Помнікі у васемнаццаць год.

І цяпер у апусцелай хаце
Праклінае кожны дзень вайны
І глядзіць заплаканая маці
Не на сына, а на ардэны.

…На чало жалобнай Беларусі
З жалем пазіраю ўсё часцей.
Хоць не веру ў Бога, а малюся
Я за ўсіх унукаў і дзяцей.

Падобныя старонкі

  • сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-чалавеку-патрэбна-не-сл
  • сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-прызнанне
  • сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-мама
  • сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-стары-млын
  • сяргей-грахоўскі
творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-юнакі.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki