~~META: title = Сяргей Грахоўскі — Юнакі &keywords = колькі &abstract = Верш Сяргея Грахоўскага "Юнакі" &iftrue = nan ~~ ====== Сяргей Грахоўскі — Юнакі ====== Колькі вас загінула, скажыце,\\ Дзе вас пахавалі і калі?\\ Не ў стаптаным беларускім жыце,\\ А ў чужой знявечанай зямлі.\\ \\ Колькі вас, яшчэ не цалаваных,\\ Не спазнаўшых радасці ў жыцці,\\ Заціскала вогненныя раны\\ І дамоў не здолела прыйсці?\\ \\ Што дала ў трынаццатым стагоддзі\\ Тая непатрэбная вайна?\\ Вамі ў кожным жудасным паходзе\\ Сплочана крывавая цана.\\ \\ Што і ад каго вы адстаялі?\\ Дзе вы свой закончылі паход?\\ Многія сабе заваявалі\\ Помнікі у васемнаццаць год.\\ \\ І цяпер у апусцелай хаце\\ Праклінае кожны дзень вайны\\ І глядзіць заплаканая маці\\ Не на сына, а на ардэны.\\ \\ ...На чало жалобнай Беларусі\\ З жалем пазіраю ўсё часцей.\\ Хоць не веру ў Бога, а малюся\\ Я за ўсіх унукаў і дзяцей. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-чалавеку-патрэбна-не-сл]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-прызнанне]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-мама]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-стары-млын]] * [[постаці/сяргей-грахоўскі]]