Гэта старая версія дакумента!
Сяргей Грахоўскі — Чалавеку патрэбна не слава...
Чалавеку патрэбна не слава,
А людская увага і ласка,
І сардэчнае шчырае слова,
І вясёлая добрая казка.
Чалавеку патрэбна усмешка
Незнаёмых вачэй і знаёмых,
Каб дажджамі размытая сцежка
Стала лёгкай на кручах і стромах.
Чалавеку не трэба спагады, -
Дабрата чалавеку патрэбна,
Каб, мінаючы прорвы і спады,
Узбірацца на стромкія грэбні,
Каб сяброў сустракаў клапатлівых
На дарогах, далёкіх ад дому,
І каб сам быў заўсёды шчаслівы,
Калі шчасце прыносіш другому
Адказы на пытанні:
1. «Мікравобразы» верша вельмі шматгранныя, напрыклад – «шчырае слова», «усмешка незнаёмых вачэй і знаёмых», дабрыня, якая дапамагае прайсці праз жыццёвыя іспыты:
Каб, мінаючы прорвы і спады,
Узбірацца на стромкія грэбні.
Лёс чалавека цяжкі без сапраўднага сяброўства:
Каб сяброў сустракаў клапатлівых
На дарогах, далёкіх ад дому.
2. Каб шлях чалавека быў больш светлым і радасным, чалавеку патрэбна «казка», «увага», «ласка», «усмешка», «лёгкая сцежка», «дабрата», «сябры», уменне прыносіць шчасце другому.
3. Сэнс чалавечага жыцця на думку лірычнага героя можна выказаць наступнымі радкамі:
I каб сам быў заўсёды шчаслівы,
Калі шчасце прыносіш другому.
4. Вершы Максіма Танка "Шчасце" і Сяргея Грахоўскага «Чалавеку патрэбна не слава…» пераклікаюцца паміж сабой. Так, дружба, якую М. Танк лічыў абавязковай складовай часткай шчасця, апяваецца ў вершы Грахоўскага, а таксама ўносіцца дапаўненне пра здольнасць чалавека не толькі браць, але і даваць шчасце другому.
Эпітэты ў вершы «Шчасце»: родны небасхіл, шчасце людское, дарожны пыл, мацнейшай дружбы.
Эпітэты ў вершы «Чалавеку патрэбна не слава…»: сардэчнае шчырае, вясёлая добрая, незанёмых і знаёмых, размытая лёгкая, стромкія грэбні.
5. Лірычных герояў вершаў Грахоўскага і Танка збліжаюць іх роздумы над такім нялёгкім пытаннем, у чым заключаецца людское шчасце чалавека. Калі лірычны герой Танка бачыць яго у хлебе, солі, родным небасхіле, песні і сяброўстве, то у Грахоўскага шчасце заключана ў больш высокім значэнні: шчырым слове, добрай казцы, усмешцы, дабрыні. Абодва згодны з тым, што сяброўства – важнае складаемае чалавечага шчасця.
Падобныя старонкі
- міхась-кавыль/міхась-кавыль-чалавек
- ян-баршчэўскі/ян-баршчэўскі-пра-ўваскрэсенне-душы-і-пе
- якуб-колас/духоўнае-багацце-чалавека-ў-паэме-новая-
- чалавек-і-прырода
- рэкі-і-людзі