~~META: title = Сяргей Грахоўскі — Чалавеку патрэбна не слава... &keywords = Грахоўскі, чалавек, слава &abstract = Чытаць верш Сяргея Грахоўскага "Чалавеку патрэбна не слава..." &iftrue = nan ~~ ====== Сяргей Грахоўскі — Чалавеку патрэбна не слава... ====== Чалавеку патрэбна не слава,\\ А людская увага і ласка,\\ І сардэчнае шчырае слова,\\ І вясёлая добрая казка.\\ \\ Чалавеку патрэбна усмешка\\ Незнаёмых вачэй і знаёмых,\\ Каб дажджамі размытая сцежка\\ Стала лёгкай на кручах і стромах.\\ \\ Чалавеку не трэба спагады, -\\ Дабрата чалавеку патрэбна,\\ Каб, мінаючы прорвы і спады,\\ Узбірацца на стромкія грэбні,\\ \\ Каб сяброў сустракаў клапатлівых\\ На дарогах, далёкіх ад дому,\\ І каб сам быў заўсёды шчаслівы,\\ Калі шчасце прыносіш другому **Адказы на пытанні:** 1. "Мікравобразы" верша вельмі шматгранныя, напрыклад – "шчырае слова", "усмешка незнаёмых вачэй і знаёмых", дабрыня, якая дапамагае прайсці праз жыццёвыя іспыты: Каб, мінаючы прорвы і спады,\\ Узбірацца на стромкія грэбні. \\ Лёс чалавека цяжкі без сапраўднага сяброўства: Каб сяброў сустракаў клапатлівых\\ На дарогах, далёкіх ад дому. \\ 2. Каб шлях чалавека быў больш светлым і радасным, чалавеку патрэбна "казка", "увага", "ласка", "усмешка", "лёгкая сцежка", "дабрата", "сябры", уменне прыносіць шчасце другому.\\ \\ 3. Сэнс чалавечага жыцця на думку лірычнага героя можна выказаць наступнымі радкамі: I каб сам быў заўсёды шчаслівы,\\ Калі шчасце прыносіш другому. \\ 4. Вершы [[творы/максім-танк/максім-танк-шчасце|Максіма Танка "Шчасце"]] і [[постаці/сяргей-грахоўскі|Сяргея Грахоўскага]] "Чалавеку патрэбна не слава..." пераклікаюцца паміж сабой. Так, дружба, якую М. Танк лічыў абавязковай складовай часткай шчасця, апяваецца ў вершы Грахоўскага, а таксама ўносіцца дапаўненне пра здольнасць чалавека не толькі браць, але і даваць шчасце другому.\\ Эпітэты ў вершы "Шчасце": родны небасхіл, шчасце людское, дарожны пыл, мацнейшай дружбы.\\ Эпітэты ў вершы "Чалавеку патрэбна не слава…": сардэчнае шчырае, вясёлая добрая, незанёмых і знаёмых, размытая лёгкая, стромкія грэбні.\\ \\ 5. Лірычных герояў вершаў Грахоўскага і Танка збліжаюць іх роздумы над такім нялёгкім пытаннем, у чым заключаецца людское шчасце чалавека. Калі лірычны герой Танка бачыць яго у хлебе, солі, родным небасхіле, песні і сяброўстве, то у Грахоўскага шчасце заключана ў больш высокім значэнні: шчырым слове, добрай казцы, усмешцы, дабрыні. Абодва згодны з тым, што сяброўства – важнае складаемае чалавечага шчасця. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/міхась-кавыль/міхась-кавыль-чалавек]] * [[творы/ян-баршчэўскі/ян-баршчэўскі-пра-ўваскрэсенне-душы-і-пе]] * [[творы/якуб-колас/духоўнае-багацце-чалавека-ў-паэме-новая-]] * [[ibdc.ped>чалавек-і-прырода]] * [[ibdc.ped>рэкі-і-людзі]]