~~META: title = Сяргей Грахоўскі — Хто вінаваты? &keywords = мышка, смятаны, вяршкі, муха &abstract = Чытаць верш Сяргея Грахоўскага "Хто вінаваты?" &iftrue = nan ~~ ====== Сяргей Грахоўскі — Хто вінаваты? ====== Запытала мама ў мышкі:\\ – Хто тут лазіў у гладышкі,\\ Паздымаў усе вяршкі,\\ Панадкусваў піражкі?\\ Мышка маме адказала:\\ – Я смятаны не лізала,\\ Можа, нехта з’еў другі\\ І вяршкі, і пірагі.\\ Пацягнуўся шэры кот:\\ – Я не браў смятаны ў рот,\\ Скажуць вам і столь, і сцены,\\ Што зрабіўся я сумленны.\\ – Ку-ка-рэ-ку! –\\ Тут дарэчы\\ Певень выпырхнуў з-пад печы:\\ – Вам хлусіць і я не стану,\\ Кот даўно не еў смятану.\\ Шэпча мышцы кот на вуха:\\ – На гладышку села муха.\\ Мышка скача, мышка рада:\\ – Гэта ж муха вінавата.\\ Не гаворыць толькі Янка,\\ Дзе падзелася смятанка.\\ \\ 1964\\ \\ Крыніца: Грахоўскі, С. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 2. Вершы, паэмы, казкі, пераклады. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1983. – 414с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>незвычайная-мышка]] * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-палявая-мышка]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-мама]] * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-мышка-і-неслухмянае-]] * [[постаці/сяргей-грахоўскі]]