Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:сяргей-грахоўскі:сяргей-грахоўскі-у-метро

Гэта старая версія дакумента!


Сяргей Грахоўскі — У метро

Ездзіць у метро аматар
Маша з самых першых дзён:
Узбяжыць на эскалатар
І спяшаецца ў вагон.

Ёй даюць адразу месца,
Бо такія ёсць правы.
Маша весела смяецца
І гаворыць: «Сядзьце вы.
Насяджуся я ў жыцці,
Пастаю, каб падрасці.»

«Дзякуй, дзеткі», – бабка кажа
І частуе ледзянцом,
І усе ў вагоне Машу
Называюць ма-лай-цом.

Падобныя старонкі

  • мінскі-метрапалітэн
  • казімір-камейша/казімір-камейша-метрабудаўцы
  • падземны-горад
  • сяргей-грахоўскі
  • рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-робяць-гораду-нутро
творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-у-метро.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki