~~META: title = Сяргей Грахоўскі — У метро &keywords = маша, вагон &abstract = Верш Сяргея Грахоўскага "У метро" &iftrue = nan ~~ ====== Сяргей Грахоўскі — У метро ====== Ездзіць у метро аматар\\ Маша з самых першых дзён:\\ Узбяжыць на эскалатар\\ І спяшаецца ў вагон.\\ \\ Ёй даюць адразу месца,\\ Бо такія ёсць правы.\\ Маша весела смяецца\\ І гаворыць: «Сядзьце вы.\\ Насяджуся я ў жыцці,\\ Пастаю, каб падрасці.»\\ \\ «Дзякуй, дзеткі», – бабка кажа\\ І частуе ледзянцом,\\ І усе ў вагоне Машу\\ Называюць ма-лай-цом. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>мінскі-метрапалітэн]] * [[творы/казімір-камейша/казімір-камейша-метрабудаўцы]] * [[ibdc.ped>падземны-горад]] * [[постаці/сяргей-грахоўскі]] * [[творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-робяць-гораду-нутро]]