~~META: title = Сяргей Грахоўскі — Сунічкі &keywords = сунічкі &abstract = Чытаць верш Сяргея Грахоўскага "Сунічкі" &iftrue = nan ~~ ====== Сяргей Грахоўскі — Сунічкі ====== Каля поўнае крынічкі\\ Пахаваліся сунічкі\\ Пад сцяблінкі і лісты\\ I за ельнічак густы.\\ \\ З раніцы да ночкі\\ Бомкаюць званочкі,\\ Галасочкам тонкім\\ Клічуць іх рамонкі.\\ \\ Сойкі і сінічкі\\ Свішчуць: «Дзе сунічкі?»\\ I ўсю ноч крычыць сава:\\ «Я шукаю іх сама!»\\ \\ Абазваліся сунічкі:\\ «Мы хаваемся, як знічкі,\\ Прыпадаем да зямлі,\\ Каб адразу не знайшлі,\\ Каб з травой і зеллем\\ Зайчыкі не з'елі.\\ Любім мы свае лясы,\\ Любім вашы галасы,\\ Хто не вельмі ганарыцца,\\ Нам павінен пакланіцца.\\ Калі схіліцца хоць раз,\\ Пад лістамі знойдзе нас».\\ \\ I чырвоныя суніцы\\ Зніклі зноў, як чараўніцы. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/уладзімір-ягоўдзік/уладзімір-ягоўдзік-суніцы]] * [[творы/казімір-камейша/казімір-камейша-суніцы]] * [[ibdc.ped>суніцы]] * [[творы/аляксей-якімовіч/аляксей-якімовіч-падзяка]] * [[ibdc.ped>суніцы-паспелі]]