~~META: title = Сяргей Грахоўскі — Сонечная сцежка &keywords = лісты, кружочкі, ляльку &abstract = Чытаць верш Сяргея Грахоўскага "Сонечная сцежка" &iftrue = nan ~~ ====== Сяргей Грахоўскі — Сонечная сцежка ====== Жоўты лісцік тапаліны\\ Ціха падае з галіны;\\ I лісты, лісты наўкол\\ Апускаюцца на дол.\\ \\ Высцілае лістапад\\ Сцежку ў наш дзіцячы сад.\\ Спрытна ходзяць ножкі\\ Сонечнай дарожкай.\\ \\ Кожнай раніцай з ахвотай\\ Мы прыходзім на работу.\\ Ляльку трэба расчасаць\\ I кружочкі напісаць,\\ \\ Збудаваць пясчаны дом,\\ З’есці кашу з малаком\\ I кату пачысціць боты.\\ Ой, як шмат у нас работы! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-беражы-зямлю-і-неба]] * [[творы/максім-танк/творы-максіма-танка-для-дзяцей]] * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-дзеці]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-дзеці-вайны]] * [[ibdc.ped>слухайце-адзін-аднаго]]