творы:сяргей-грахоўскі:сяргей-грахоўскі-словы
Гэта старая версія дакумента!
Сяргей Грахоўскі — Словы
Над намі словы уладараць.
Мы чуем і гаворым іх.
Яны то здружаць, то пасвараць
Сяброў і ворагаў маіх.
Бо словы розныя бываюць.
Адны – агню стрымаюць шквал,
Другія словы забіваюць
Усё жывое напавал.
Ад слова сэрца халадзее,
Праходзіць сон і забыццё,
Ад слова рушацца надзеі,
Ад слова свеціцца жыццё.
Ад слова вырастаюць крылы,
А ў сэрца грукае любоў,
Ад слова прыбываюць сілы,
Дык не шкадуйце шчырых слоў!
А здатным толькі на дакоры
І гучна словамі грымець,
Каб не прыносіць людзям гора,
Было б найлепей анямець.
Падобныя старонкі
- іншае/слова-пра-паход-ігаравы
- алесь-бадак/алесь-бадак-як-стаць-чараўніком
- алег-лойка/алег-лойка-два-шчырых-словы
- слова
- юрась-свірка/юрась-свірка-словы
творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-словы.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1