~~META: title = Сяргей Грахоўскі — Словы &keywords = слова, словы, сэрца &abstract = Верш Сяргея Грахоўскага "Словы" &iftrue = nan ~~ ====== Сяргей Грахоўскі — Словы ====== Над намі словы уладараць.\\ Мы чуем і гаворым іх.\\ Яны то здружаць, то пасвараць\\ Сяброў і ворагаў маіх.\\ \\ Бо словы розныя бываюць.\\ Адны – агню стрымаюць шквал,\\ Другія словы забіваюць\\ Усё жывое напавал.\\ \\ Ад слова сэрца халадзее,\\ Праходзіць сон і забыццё,\\ Ад слова рушацца надзеі,\\ Ад слова свеціцца жыццё.\\ \\ Ад слова вырастаюць крылы,\\ А ў сэрца грукае любоў,\\ Ад слова прыбываюць сілы,\\ Дык не шкадуйце шчырых слоў!\\ \\ А здатным толькі на дакоры\\ І гучна словамі грымець,\\ Каб не прыносіць людзям гора,\\ Было б найлепей анямець. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/іншае/слова-пра-паход-ігаравы]] * [[творы/алесь-бадак/алесь-бадак-як-стаць-чараўніком]] * [[творы/алег-лойка/алег-лойка-два-шчырых-словы]] * [[слоўнік/слова]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-словы]]