~~META: title = Сяргей Грахоўскі — Сенакос &keywords = косы, абед, пракос, склалі &abstract = Верш Сяргея Грахоўскага "Сенакос" &iftrue = nan ~~ ====== Сяргей Грахоўскі — Сенакос ====== Травы спелыя шумяць\\ Ідуць касцы на сенажаць.\\ Кожны важны, хоць і босы,\\ На плячах мільгаюць косы.\\ Склалі торбачкі, біклажкі\\ І ўзяліся за мянташкі.\\ Востраць косы на мяжы –\\ Пахаваліся вужы,\\ І ад страху жабкі\\ Пагублялі тапкі.\\ Звон стаіць ад вострых кос –\\ За пракосам лёг пракос.\\ Тут у фраках, як паслы,\\ Ходзяць важныя буслы.\\ Ад спякоты загарэлі,\\ Ад работы умакрэлі:\\ Рэжуць дзяцельнік густы,\\ Абкасілі тры гнязды,\\ Разагналі дзікіх вос,\\ Косы склалі пад пракос,\\ Накасіліся як след\\ І паселі на абед.\\ Ім прынеслі буслянят\\ Хлеб і цёплыя аладкі.\\ Пад ракітай бусел-дзед\\ Рэжа сала на абед,\\ Раздае яго дачка\\ Ўсім па кубку малачка.\\ Добра ўсе перакусілі –\\ Да змяркання луг скасілі.\\ Як адзін, назаўтра зранку\\ Ўсе пакінулі буслянку –\\ Выйшлі дружна на лугі\\ Ставіць копы і стагі.\\ Носяць сена дзед і тата,\\ Памагаюць бусляняты,.\\ А вярнуліся ў сяло,\\ Кажуць:\\ – Весела было.\\ \\ 1975 ===== Падобныя старонкі ===== * [[постаці/сяргей-грахоўскі]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-чалавеку-патрэбна-не-сл]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-мама]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-прызнанне]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-стары-млын]]