Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:сяргей-грахоўскі:сяргей-грахоўскі-сейбіт

Гэта старая версія дакумента!


Сяргей Грахоўскі — Сейбіт

Плыве, як човен, вузкая труна
Над полем, над даспелымі жытамі —
Дзяды, кабеты і малыя дзеці
Хаваюць сейбіта, аратага, касца.

Хаваюць без аркестраў і вянкоў,
Без ганаровай варты і прамоўцаў.
Няма ні ордэнаў, ні некралогаў,
I толькі ў полі гнуцца каласы.

Ён пяцьдзесят разоў пасеяў жыта
I пяцьдзесят разоў абмалаціў,
Ён пяцьдзесят гадоў карміў уволю
Людзей, якіх ні разу не сустрэў.

Ніхто яму не дзякаваў ніколі,
Не ўспамінаў за шумнаю бяседай
Імя таго, хто малаціў і сеяў
I аддаваў усё, што мог аддаць.

Хаваюць сейбіта. Маўчаць дзяды,
а дзеці
Нясуць у жменьках вялыя рамонкі,
I над палямі не заходзіць сонца,
Я кое ён заўсёды сустракаў.

Стаяць прысады ў ганаровай варце,
А ластаўкі лятаюць нізка-нізка
Над пыльным шляхам, над высокім жытам,
I журацца пры студнях жураўлі.

Ён першы раз патурбаваў вяскоўцаў,
I ўпершыню яго ўзнялі высока
Мужчыны над жытнёвымі палямі…
А недзе песня жніўная звініць.

1966

Падобныя старонкі

  • сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-мама
  • сяргей-грахоўскі
  • сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-стары-млын
  • сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-прызнанне
  • сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-чалавеку-патрэбна-не-сл
творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-сейбіт.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki