~~META: title = Сяргей Грахоўскі — Сейбіт &keywords = Сейбіт, Грахоўскі &abstract = Чытаць верш "Сейбіт" Сяргея Грахоўскага &iftrue = nan ~~ ====== Сяргей Грахоўскі — Сейбіт ====== Плыве, як човен, вузкая труна\\ Над полем, над даспелымі жытамі —\\ Дзяды, кабеты і малыя дзеці\\ Хаваюць сейбіта, аратага, касца.\\ \\ Хаваюць без аркестраў і вянкоў,\\ Без ганаровай варты і прамоўцаў.\\ Няма ні ордэнаў, ні некралогаў,\\ I толькі ў полі гнуцца каласы.\\ \\ Ён пяцьдзесят разоў пасеяў жыта\\ I пяцьдзесят разоў абмалаціў,\\ Ён пяцьдзесят гадоў карміў уволю\\ Людзей, якіх ні разу не сустрэў.\\ \\ Ніхто яму не дзякаваў ніколі,\\ Не ўспамінаў за шумнаю бяседай\\ Імя таго, хто малаціў і сеяў\\ I аддаваў усё, што мог аддаць.\\ \\ Хаваюць сейбіта. Маўчаць дзяды,\\ а дзеці\\ Нясуць у жменьках вялыя рамонкі,\\ I над палямі не заходзіць сонца,\\ Я кое ён заўсёды сустракаў.\\ \\ Стаяць прысады ў ганаровай варце,\\ А ластаўкі лятаюць нізка-нізка\\ Над пыльным шляхам, над высокім жытам,\\ I журацца пры студнях жураўлі.\\ \\ Ён першы раз патурбаваў вяскоўцаў,\\ I ўпершыню яго ўзнялі высока\\ Мужчыны над жытнёвымі палямі...\\ А недзе песня жніўная звініць.\\ \\ 1966 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-мама]] * [[постаці/сяргей-грахоўскі]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-стары-млын]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-прызнанне]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-чалавеку-патрэбна-не-сл]]