~~META: title = Сяргей Грахоўскі — Раніца &keywords = добра, дожджык, раненька, ўставаць &abstract = Чытаць верш Сяргея Грахоўскага "Раніца" &iftrue = nan ~~ ====== Сяргей Грахоўскі — Раніца ====== Раз, два, тры, чатыры, пяць –\\ добра раненька ўставаць.\\ З самага пачатку\\ я раблю зарадку.\\ \\ Чышчу зубы, мыю вушы,\\ пяць хвілін стаю пад душам -\\ дожджык хвошча па спіне,\\ дожджык слухае мяне.\\ \\ То ён цёплы, то халодны,\\ то калючы, то лагодны.\\ Раз, два, тры, чатыры, пяць –\\ добра раненька ўставаць! ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>раніцою]] * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-раніца-вясною]] * [[ibdc.ped>вясновая-раніца]] * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-летняя-раніца]] * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-раніцу-шчэбет-пільнуе]]