Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:сяргей-грахоўскі:сяргей-грахоўскі-плача-жанчына

Гэта старая версія дакумента!


Сяргей Грахоўскі — Плача жанчына

Жанчына плача на прыпынку.
А ёй не робіцца лягчэй,
Хоць і бягуць, бягуць слязінкі
З яе заплаканых вачэй.

Якая ж у яе прычына?
Што ёй спакою не дае?
Падумаў я, ці не мужчына
Пакрыўдзіў толькі што яе?

Не дапамог або абразіў,
Упёрся ў графік ці статут.
Ці нізашто заляпаў граззю
I столькі нарабіў пакут.

Жанатыя і халастыя,
Успамінайце кожны раз,
Што ўсе жанкі крыху святыя,
Што маці нарадзіла вас.

Падобныя старонкі

  • янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-жанчына
  • генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-жанчын-прыгожых-трэба-б
  • анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-жаночая-гордасць
  • віктар-карамазаў/віктар-карамазаў-жанчына-ў-чорным-і-афга
  • эдуард-акулін/эдуард-акулін-жанчына
творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-плача-жанчына.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki