~~META: title = Сяргей Грахоўскі — Плача жанчына &keywords = жанчына &abstract = Чытаць верш Сяргея Грахоўскага "Плача жанчына" &iftrue = nan ~~ ====== Сяргей Грахоўскі — Плача жанчына ====== Жанчына плача на прыпынку.\\ А ёй не робіцца лягчэй,\\ Хоць і бягуць, бягуць слязінкі\\ З яе заплаканых вачэй.\\ \\ Якая ж у яе прычына?\\ Што ёй спакою не дае?\\ Падумаў я, ці не мужчына\\ Пакрыўдзіў толькі што яе?\\ \\ Не дапамог або абразіў,\\ Упёрся ў графік ці статут.\\ Ці нізашто заляпаў граззю\\ I столькі нарабіў пакут.\\ \\ Жанатыя і халастыя,\\ Успамінайце кожны раз,\\ Што ўсе жанкі крыху святыя,\\ Што маці нарадзіла вас. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-жанчына]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-жанчын-прыгожых-трэба-б]] * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-жаночая-гордасць]] * [[творы/віктар-карамазаў/віктар-карамазаў-жанчына-ў-чорным-і-афга]] * [[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-жанчына]]