~~META: title = Сяргей Грахоўскі — Песня будзе жыць &keywords = песня, маўчаць, бары, родны &abstract = Чытаць верш Сяргея Грахоўскага "Песня будзе жыць" &iftrue = nan ~~ ====== Сяргей Грахоўскі — Песня будзе жыць ====== //Памяці [[постаці/якуб-колас|Якуба Коласа]]// \\ Сягоння журацца бары на Беларусі,\\ Прыбіты сцежкі кроплямі расы,\\ Замоўкла песня на асеннім лузе,\\ І падаюць на пожню каласы.\\ Над Нёманам схіліліся рабіны,\\ Маўчаць над Сожам пушчы і сады.\\ Мой родны кут, якога сына,\\ Якую песню страціў ты!\\ Маўчаць палі у кроплях буйных рос,\\ Бары маўчаць, а сэрца плача ўголас.\\ Мой родны кут, упаў буйнейшы колас,\\ Што на тваёй зямлі узрос.\\ Ён не паспеў аб нашым слаўным часе\\ Ўсяго сказаць, усіх паэм злажыць.\\ Пайшоў пясняр, а песня засталася,\\ Памёр паэт, а песня будзе жыць.\\ \\ 1956 \\ \\ Крыніца: Грахоўскі, С. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 1. Вершы [Аўт. прадм. В. Вітка]. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1983. – 382с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/якуб-колас/паэма-новая-зямля-мастацкая-энцыклапедыя]] * [[творы/якуб-колас/творчасць-якуба-коласа]] * [[творы/якуб-колас/духоўнае-багацце-чалавека-ў-паэме-новая-]] * [[творы/якуб-колас/карціны-роднай-прыроды-ў-паэме-новая-зям]] * [[творы/якуб-колас/служэнне-народу-асноўны-абавязак-мастака]]