~~META: title = Сяргей Грахоўскі — Першая настаўніца &keywords = ніколі, забуду, настаўніцы, першай &abstract = Чытаць верш Сяргея Грахоўскага "Першая настаўніца" &iftrue = nan ~~ ====== Сяргей Грахоўскі — Першая настаўніца ====== Я не забуду ніколі\\ Сшыткі, пеналы, буквар,\\ Першыя радасці ў школе,\\ Першай настаўніцы твар.\\ \\ Я не забуду ніколі\\ Рукі яе, што вялі\\ Нас, як па роднаму полю,\\ Па неабсяжнай зямлі.\\ \\ Я не забуду ніколі\\ Ясных і добрых вачэй.\\ Можа, ад іх наваколле\\ Стала шырэй і ярчэй.\\ \\ Першай настаўніцы словы,\\ Дзе мне не здарыцца быць,\\ Так, як і матчыну мову,\\ Нельга ніколі забыць. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-свята-настаўніцы]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-першая-настаўніца]] * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-твая-настаўніца]] * [[ibdc.ped>пах-грыбоў]] * [[ibdc.ped>свята-настаўніцы]]