творы:сяргей-грахоўскі:сяргей-грахоўскі-пачатак
Гэта старая версія дакумента!
Сяргей Грахоўскі — Пачатак
За Глускам, у глухіх барах,
Яшчэ маё блукае рэха,
І дзень суніцамі працах,
Даспелі першыя арэхі,
І золкі золак на Пцічы
Мяне штодня дадому кліча,
Дзе расцвітаюць касачы
І дзе гады зязюля лічыць,
Дзе каля цёмнае вады,
На вузенькім пясчаным мысе,
Мае дзіцячыя сляды
Дасюль, магчыма, засталіся.
Я іх ніколі не знайду,
Не адшукаю хісткай кладкі,
А ўсё ж лячу к свайму гнязду,
К свайму адзінаму пачатку.
1964
Крыніца: Грахоўскі, С. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 1. Вершы [Аўт. прадм. В. Вітка]. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1983. – 382с.
Падобныя старонкі
- ніна-мацяш/ніна-мацяш-жыла-была-рака
- нёман
- эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-рэчка-рэчанька-мая
- якуб-колас/якуб-колас-каля-рэчкі
- анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-шарпілаўка-цячэ-ў-жыц
творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-пачатак.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1