~~META: title = Сяргей Грахоўскі — Пачатак &keywords = свайму &abstract = Чытаць верш Сяргея Грахоўскага "Пачатак" &iftrue = nan ~~ ====== Сяргей Грахоўскі — Пачатак ====== За Глускам, у глухіх барах,\\ Яшчэ маё блукае рэха,\\ І дзень суніцамі працах,\\ Даспелі першыя арэхі,\\ \\ І золкі золак на Пцічы\\ Мяне штодня дадому кліча,\\ Дзе расцвітаюць касачы\\ І дзе гады зязюля лічыць,\\ \\ Дзе каля цёмнае вады,\\ На вузенькім пясчаным мысе,\\ Мае дзіцячыя сляды\\ Дасюль, магчыма, засталіся.\\ \\ Я іх ніколі не знайду,\\ Не адшукаю хісткай кладкі,\\ А ўсё ж лячу к свайму гнязду,\\ К свайму адзінаму пачатку.\\ \\ 1964\\ \\ Крыніца: Грахоўскі, С. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 1. Вершы [Аўт. прадм. В. Вітка]. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1983. – 382с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-жыла-была-рака]] * [[ibdc.ped>нёман]] * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-рэчка-рэчанька-мая]] * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-каля-рэчкі]] * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-шарпілаўка-цячэ-ў-жыц]]