~~META: title = Сяргей Грахоўскі — Паслы &keywords = бусел, дзеці, прынясе &abstract = Чытаць верш Сяргея Грахоўскага "Паслы" &iftrue = nan ~~ ====== Сяргей Грахоўскі — Паслы ====== Дачакаліся пасла –\\ З цёплай Афрыкі бусла.\\ Ён жыхар палескіх сёл,\\ А ў Алжыры – наш пасол.\\ Там ён кожны год зімуе,\\ А як толькі засумуе\\ Па балотах і лясах,\\ Прылятае дужы птах\\ Да уласнага гнязда,\\ Хоць вясновая вада\\ Затапіла ўсе лугі,\\ Ціхіх рэчак берагі.\\ А як вецер залютуе,\\ Бусел дом адрамантуе:\\ Прынясе трысцё, галінкі,\\ Поўсць і мяккія былінкі,\\ Каб не знаць у доме ліха,\\ Каб выседжвала бусліха\\ Без трывогі і без страт\\ Самых дружных буслянят.\\ Бусел не сядзіць на месцы,\\ Бо буслісе трэба есці.\\ Ён з балота прынясе\\ Пачастункі ёй усе.\\ Будуць дзеці падрастаць,\\ Ён навучыць іх лятаць,\\ А нагоніць восень хмары,\\ Бусел паляціць у пары\\ Да наступнае вясны.\\ Побач – дочкі і сыны\\ Распластаюць крылы ўшыр,\\ Рым пабачаць і Алжыр,\\ А ў красавіку ізноў\\ Вернуцца ўсе дамоў,\\ Прыляцяць і дзеці з імі\\ Да любімае Радзімы. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-стары-млын]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-мама]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-прызнанне]] * [[постаці/сяргей-грахоўскі]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-чалавеку-патрэбна-не-сл]]