~~META: title = Сяргей Грахоўскі — На схіле дня &keywords = далёкі, рабіна &abstract = Чытаць верш Сяргея Грахоўскага "На схіле дня" &iftrue = nan ~~ ====== Сяргей Грахоўскі — На схіле дня ====== Ліловым дымам сцелюцца па ўзгорках\\ I шапацяць таемна верасы,\\ Мільгаюць у арэшніку вавёркі,\\ На дол сцякаюць кропелькі расы,\\ \\ Сівы туман курыцца над лугамі,\\ Дзяўбе далёкі дзяцел цішыню,\\ Буслы плывуць шырокімі кругамі\\ I плаўна набіраюць вышыню.\\ \\ На хвоі дагарэў вішнёвы промень,\\ I небасхіл паволі дагарыць,\\ Рабіна ледзь трымаецца на строме\\ I золатам, і полымем гарыць.\\ \\ Далёкі пах бярозавага дыму\\ I развітальны голас журавоў\\ Мяне заўсёды клічуць на радзіму,\\ I я спяшаюся дамоў. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-стары-млын]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-чалавеку-патрэбна-не-сл]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-прызнанне]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-мама]] * [[постаці/сяргей-грахоўскі]]