Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:сяргей-грахоўскі:сяргей-грахоўскі-наш-май

Гэта старая версія дакумента!


Сяргей Грахоўскі — Наш Май

Сягоння мы святкуем Май,
У мірным небе сонца свеціць,
І нашы песні з краю ў край
Нясе пагодны майскі вецер.

Цвіце наш мірны край, цвіце,
Сцягі у небе палыхаюць,
І над калонамі дзяцей
Бацькі высока узнімаюць.

І галубы над нашым краем
У сінім небе паплылі…
Мы песняй звонкаю вітаем
З цудоўным Маем, мірным Маем
Сваіх сяброў на ўсёй зямлі!

Падобныя старонкі

творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-наш-май.1755963870.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki