~~META: title = Сяргей Грахоўскі — Наш Май &keywords = май &abstract = Чытаць верш "Наш Май" Сяргея Грахоўскага &iftrue = nan ~~ ====== Сяргей Грахоўскі — Наш Май ====== Сягоння мы святкуем Май,\\ У мірным небе сонца свеціць,\\ І нашы песні з краю ў край\\ Нясе пагодны майскі вецер.\\ \\ Цвіце наш мірны край, цвіце,\\ Сцягі у небе палыхаюць,\\ І над калонамі дзяцей\\ Бацькі высока узнімаюць.\\ \\ І галубы над нашым краем\\ У сінім небе паплылі…\\ Мы песняй звонкаю вітаем\\ З цудоўным Маем, мірным Маем\\ Сваіх сяброў на ўсёй зямлі! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-мама]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-стары-млын]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-чалавеку-патрэбна-не-сл]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-прызнанне]] * [[постаці/сяргей-грахоўскі]]