творы:сяргей-грахоўскі:сяргей-грахоўскі-мінае-лета
Гэта старая версія дакумента!
Сяргей Грахоўскі — Мінае лета
Апошні дзень вясны закрэслю
У перакідным календары,
А ты мне за любоў і песню
Усмешку толькі падары.
Нас грэлі цёплыя пракосы,
Над намі воблакі плылі,
Як з келіха, ад смагі росы
З лілеі белае пілі.
На досвітку шаптала вецце
Нам зачарованыя сны,
Нібыта у дзівосным свеце
Былі з табою мы адны.
А тое лета так далёка,
Што нават не хапае слоў,
I толькі не сціхае клёкат
Шчаслівых, як і мы, буслоў.
Успамінаю і не веру:
Было яно ці не было –
Лілеяў водар і аеру,
I бусла белае крыло.
Навошта патрывожыў сёння
Расінку, што сплыла з павек?
Мінае лета. I на сконе
Шчаслівы наш і горкі век.
1995
Падобныя старонкі
- летам-у-бары
- якуб-колас/якуб-колас-лета
- сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-лета
- шчаслівая-ўсмешка-лета
- максім-багдановіч/максім-багдановіч-плакала-лета-зямлю-пак
творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-мінае-лета.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1