~~META: title = Сяргей Грахоўскі — Мінае лета &keywords = толькі, белае, лета &abstract = Чытаць верш Сяргея Грахоўскага "Мінае лета" &iftrue = nan ~~ ====== Сяргей Грахоўскі — Мінае лета ====== Апошні дзень вясны закрэслю\\ У перакідным календары,\\ А ты мне за любоў і песню\\ Усмешку толькі падары.\\ \\ Нас грэлі цёплыя пракосы,\\ Над намі воблакі плылі,\\ Як з келіха, ад смагі росы\\ З лілеі белае пілі.\\ \\ На досвітку шаптала вецце\\ Нам зачарованыя сны,\\ Нібыта у дзівосным свеце\\ Былі з табою мы адны.\\ \\ А тое лета так далёка,\\ Што нават не хапае слоў,\\ I толькі не сціхае клёкат\\ Шчаслівых, як і мы, буслоў.\\ \\ Успамінаю і не веру:\\ Было яно ці не было –\\ Лілеяў водар і аеру,\\ I бусла белае крыло.\\ \\ Навошта патрывожыў сёння\\ Расінку, што сплыла з павек?\\ Мінае лета. I на сконе\\ Шчаслівы наш і горкі век.\\ \\ 1995 ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>летам-у-бары]] * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-лета]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-лета]] * [[ibdc.ped>шчаслівая-ўсмешка-лета]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-плакала-лета-зямлю-пак]]