~~META: title = Сяргей Грахоўскі — Лета &keywords = прыходзіць, дета, чакаюць &abstract = Чытаць верш Сяргея Грахоўскага "Лета" &iftrue = nan ~~ ====== Сяргей Грахоўскі — Лета ====== Прыходзіць лета звонкае\\ Птушынаю гамонкаю,\\ Над сінімі азёрамі\\ Яно ўзыходзіць зорамі,\\ А пахне медуніцамі\\ І спелымі суніцамі.\\ Прыходзіць лета сцежкамі\\ З малінай, сыраежкамі,\\ Частуе на пагорку\\ Арэхамі вавёрку,\\ На возеры, ля берага,\\ Гукае зайца шэрага...\\ Куды ні глянь – усюды\\ Цябе чакаюць цуды,\\ Цябе чакаюць сцежкі\\ І радасныя ўсмешкі,\\ Лугі, лясы, палі\\ І шчасце на зямлі. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-лета]] * [[ibdc.ped>летам-у-бары]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-плакала-лета-зямлю-пак]] * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-летам]] * [[ibdc.ped>шчаслівая-ўсмешка-лета]]