~~META: title = Сяргей Грахоўскі — Купалаў запавет &keywords = след, свет &abstract = Чытаць верш Сяргея Грахоўскага "Купалаў запавет" &iftrue = nan ~~ ====== Сяргей Грахоўскі — Купалаў запавет ====== //Чаго вам хочацца, панове?\\ Які вас выклікаў прымус\\ Забіць трывогу аб тэй мове,\\ Якой азваўся беларус?\\ // [[постаці/янка-купала|//Янка Купала//]] \\ Схіляюся да долу нізка-нізка,\\ Душою прыпадаю да зямлі,\\ Дзе некалі Купалаву калыску\\ Гайдалі і буслы, і жураўлі.\\ \\ I салаўі спявалі напрадвесні,\\ Ігралі на цымбалах капяжы\\ I жніўная зажураная песня\\ Кранала струны кожнае душы.\\ \\ Спавітаму у кужаль немаўляці\\ Знаёмы і ад зморы ледзь жывы\\ Ласкавы голас маладое маці\\ Расказваў казку пра курган сівы...\\ \\ Змянялі лета восені і зімы,\\ Завеі замяталі след у след,\\ Шляхамі заняволенай радзімы\\ Пайшоў Прарок з жалейкаю у свет.\\ \\ Спазнаў ён і знявагу, і нягоду,\\ У горы матчыныя песні прыгадаў\\ I ў спадчыну пакутніку-народу\\ Усё, што ў сэрцы спела, перадаў.\\ \\ Святло Купалавай навукі\\ Праз церні забаронаў і пагроз\\ Нясуць у свет няскораныя ўнукі,\\ Каб Беларусь спазнала лепшы лёс.\\ \\ 3/VII-94\\ \\ Крыніца: Грахоўскі С. Недапісаная кніга: Вершы. – Мн.: Маст. літ., 1996. – 271 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-]] * [[творы/янка-купала/пошукі-героямі-шляхоў-да-шчаслівага-жыцц]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-пясняр-беларускага-народа]] * [[творы/янка-купала/тэма-паэта-і-паэзіі-ў-творчасці-янкі-куп]] * [[творы/янка-купала/драматургічнае-майстэрства-янкі-купалы]]