Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:сяргей-грахоўскі:сяргей-грахоўскі-касманаўты

Гэта старая версія дакумента!


Сяргей Грахоўскі — Касманаўты

Не спяць дарослыя і дзеці,
Глядзіць у неба цэлы свет:
Зноў касманаўты у ракеце
Да зорак пракладаюць след.

А на далёкім касмадроме
Шуміць вясною белы сад,
Чакае старту невядомы
Адважны новы касманаўт.

I мы свае гартуем сілы,
Гартуем волю з году ў год,
А падужэюць нашы крылы –
I мы адправімся ў палёт.

Падобныя старонкі

  • яўген-крупенька/яўген-крупенька-мы-касманаўты
  • васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-пачакай-дзядуля-марс
  • сяргей-грахоўскі
  • камандзіроўка-на-марс
  • сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-мама
творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-касманаўты.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki