~~META: title = Сяргей Грахоўскі — Касманаўты &keywords = гартуем &abstract = Чытаць верш Сяргея Грахоўскага "Касманаўты" &iftrue = nan ~~ ====== Сяргей Грахоўскі — Касманаўты ====== Не спяць дарослыя і дзеці,\\ Глядзіць у неба цэлы свет:\\ Зноў касманаўты у ракеце\\ Да зорак пракладаюць след.\\ \\ А на далёкім касмадроме\\ Шуміць вясною белы сад,\\ Чакае старту невядомы\\ Адважны новы касманаўт.\\ \\ I мы свае гартуем сілы,\\ Гартуем волю з году ў год,\\ А падужэюць нашы крылы –\\ I мы адправімся ў палёт. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/яўген-крупенька/яўген-крупенька-мы-касманаўты]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-пачакай-дзядуля-марс]] * [[постаці/сяргей-грахоўскі]] * [[ibdc.ped>камандзіроўка-на-марс]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-мама]]