~~META: title = Сяргей Грахоўскі — Калыханка &keywords = спі, спявае, заснула, хутчэй, засні, сон &abstract = Чытаць "Калыханку" Сяргея Грахоўскага &iftrue = nan ~~ ====== Сяргей Грахоўскі — Калыханка ====== Носіць зорны парасон\\ І нячутна ходзіць сон,\\ Ціха, голасам бабулі\\ Ён спявае: «Люлі-люлі,\\ \\ Люлі-люлі, люлі-люлі,\\ Дзеткі ўсе даўно заснулі.\\ Зоркі спяць у вышыні,\\ Дык і ты хутчэй засні.\\ \\ Залаты маладзічок\\ Лёг у небе на бачок,\\ На канапе дрэмле мішка,\\ Пад сталом заснула мышка.\\ \\ – Люлі-люлі, а-а-а, –\\ Шэпча росная трава.\\ – Баю-бай, – спявае слон\\ І вядзе ў дзівосны сон –\\ \\ На пуховыя падушкі\\ І ў краіну райскай птушкі.\\ Усё заснула ў цішыні,\\ Дык і ты хутчэй засні.\\ \\ Люлі-люлі, баю-бай,\\ Спі, дзіцятка, засынай,\\ Дарма вочкі не сляпі,\\ Спі спакойна, спі, спі.\\ А-а-а... А-а-а...». ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/калыханка]] * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-калыханка-маме]] * [[творы/алесь-камароўскі/алесь-камароўскі-чарнобыльская-калыханка]] * [[ibdc.ped>калыханка]] * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-калыханка]]