Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:сяргей-грахоўскі:сяргей-грахоўскі-казкі-жыцця

Гэта старая версія дакумента!


Сяргей Грахоўскі — Казкі жыцця

А я дагэтуль веру ў казкі,
Хоць казкі розныя былі,
То з ласкаю, а то без ласкі,
З дабром і з горам на зямлі.

Я казкам веру, як і верыў,—
Без казак холадна душы.
А часам нейкія хімеры
Мне шэпчуць: «Лепш не варушы
Сваіх балючых успамінаў,
Жыві для радасных надзей,
Што толькі суцяшаць павінны
I сэрца хваляваць радзей».

Я часам сам сабе не веру,—
Дзе ява, дзе трызня, дзе сон,
А казкі пра ліхога звера
Трывожаць і да гэтых дзён.

То ў казках ажыве яскрава
Усё, што цешыла раней,
Але бывае часам ява
За казку страшную страшней.

Жыццё спяшаецца імкліва,
Гарыць, то тлее каганцом.
Я веру ў казкі са шчаслівым
I непрыдуманым канцом.

1986

Падобныя старонкі

  • васіль-вітка/васіль-вітка-ппш
  • васіль-вітка/васіль-вітка-казкі-і-краскі
  • максім-танк/максім-танк-казка-пра-музыку
  • васіль-вітка/васіль-вітка-вавёрчына-гора
  • казка
творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-казкі-жыцця.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki