~~META: title = Сяргей Грахоўскі — Каб пісаліся вершы... &keywords = закаханым &abstract = Верш Сяргея Грахоўскага "Каб пісаліся вершы..." &iftrue = nan ~~ ====== Сяргей Грахоўскі — Каб пісаліся вершы... ====== Каб пісаліся вершы,\\ Трэба быць закаханым\\ У жанчыну і неба,\\ У добрых людзей.\\ І ад шчасця заўсёды\\ Быць крышачку п’яным,\\ І ніколі, ніколі не траціць надзей.\\ \\ Трэба быць закаханым\\ У гоманы бору,\\ У світанні над полем,\\ У дождж на сяўбе.\\ Трэба быць закаханым\\ У сінія зоры\\ І ніколі, ніколі – ў самога сябе... ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-прызнанне]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-чалавеку-патрэбна-не-сл]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-стары-млын]] * [[постаці/сяргей-грахоўскі]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-мама]]