~~META: title = Сяргей Грахоўскі — Зімовы сум &keywords = снег, завіруха, замяла &abstract = Чытаць верш Сяргея Грахоўскага "Зімовы сум" &iftrue = nan ~~ ====== Сяргей Грахоўскі — Зімовы сум ====== І дзень і ноч шалее завіруха,\\ Па шыбы вокны замяла,\\ У коміне галосіць вецер глуха,\\ – Ні выйсці, і ні выехаць з сяла.\\ \\ Іскрысты снег на сонцы слепіць вочы,\\ Рыпіць пад палазамі і ступой,\\ Блакітам адлівае сярод ночы.\\ Мільгаюць зоры, ціша і спакой.\\ \\ Пабеленыя снегам аканіцы,\\ Між трэшчын тлеюць рысачкі святла.\\ Такою мне мая Радзіма сніцца,\\ Дзе ўсе шляхі завея замяла.\\ \\ Такою любаю з далёкіх дзён\\ Яна прыходзіць у чароўны сон:\\ Чым снег і завіруха, і зіма,\\ Здаецца, прыгажэйшага няма. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/міхась-чарот/міхась-чарот-завіруха]] * [[ibdc.ped>завіруха]] * [[ibdc.ped>бура]] * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-галоўны-дворнік]] * [[творы/алесь-гарун/алесь-гарун-завіруха]]