~~META: title = Сяргей Грахоўскі — Захварэла ласяня &keywords = плач, брат, ласяня, сусед, бок, дзед &abstract = Верш Сяргея Грахоўскага "Захварэла ласяня" &iftrue = nan ~~ ====== Сяргей Грахоўскі — Захварэла ласяня ====== Захварэла ласяня.\\ З лесу збеглася радня:\\ Тата, мама, бабка, дзед.\\ Брат, сястрычка і сусед.\\ \\ Плача, енчыць ласяня:\\ – Мне не вытрымаць да дня:\\ Коле, торгае, скубе\\ За вушамі і на лбе,\\ \\ З боку ў бок мяне вядзе,\\ Галава, як звон гудзе,\\ Жар абсыпаў галаву...\\ Не, да дня не дажыву.\\ \\ Плача мама, плача татка,\\ Што загіне ласянятка.\\ Плачуць брат, сястра, сусед,\\ Але ўсіх суцешыў дзед:\\ \\ – Пацярпі, дзіцятка, трошкі –\\ Бо прарэзваюцца рожкі. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>алёшка-3661]] * [[ibdc.ped>удзячная-ласіха-і-дзіўнае-ласяня]] * [[ibdc.ped>момант-ляснога-жыцця]] * [[постаці/сяргей-грахоўскі]] * [[ibdc.ped>на-ласіным-возеры]]