~~META: title = Сяргей Грахоўскі — Завея &keywords = завулках, завея, даўно &abstract = Чытаць верш Сяргея Грахоўскага "Завея" &iftrue = nan ~~ ====== Сяргей Грахоўскі — Завея ====== Завея білася ў акно.\\ Яна і сёння ў шыбы б'ецца,\\ А ўсё, што страчана даўно,\\ Надоўга ў сэрцы застаецца.\\ Ішоў і днём, і ноччу снег,\\ У браму грукаў вецер гулка,\\ Зрываў блакітны пыл са стрэх\\ І гнаў па вузенькіх завулках.\\ \\ Стаяў у хаце змрок густы,\\ Трымцела сэрца ў хваляванні,\\ Але была у змроку ты\\ І мне свяціла да світання.\\ Шумяць у зайсці сады.\\ Твайго ж даўно не чутна слова.\\ Гудзе завея, як тады\\ У глухіх завулках Магілёва.\\ \\ 1981 \\ \\ Крыніца: Грахоўскі, С. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 2. Вершы, паэмы, казкі, пераклады. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1983. – 414с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-снежань]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-завея]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-мама]] * [[постаці/сяргей-грахоўскі]] * [[ibdc.ped>завея]]