~~META: title = Сяргей Грахоўскі — Забаронца &keywords = Грахоўскі, Забаронца &abstract = Чытаць верш "Забаронца" Сяргея Грахоўкага &iftrue = nan ~~ ====== Сяргей Грахоўскі — Забаронца ====== Чыноўнік спакойна давесці ўмее,\\ Што белае чорным уявіш і ты,\\ «Народ,— ён тлумачыць, — не зразумее\\ Занадта дачаснай тваёй праматы.\\ \\ Народу патрэбны інакшыя песні,\\ Згадзіся, а іх у цябе і няма.\\ Пішы, каб вясною здалося прадвесне,\\ А восенню — лютая наша зіма.\\ \\ Пішы для народа патрэбную праўду,\\ А ты калупаешся ў дробнай брыдзе,\\ Таму нават звання дасюль не прыдбаў ты,\\ Таму не вядомы нікому нідзе.\\ \\ Я ведаю цвёрда, што трэба народу,\\ На варце яго інтарэсаў стаю,\\ Каб укараніць крытыканаў пароду\\ I ўзяць на цыгундар адвагу тваю».\\ \\ Даслухаў яго, і, як токам, затрэсла:\\ «Народны заступнік» абедзве рукі\\ Да хрусту ўвагнаў у высокае крэсла,\\ Каб толькі не страціць рублі і пайкі.\\ \\ Не, не абаронца ты, а забаронца.\\ Цябе нарадзілі за праўду раней,\\ Гатовага Месяц закрэсліць і Сонца,\\ Ды толькі народ за цябе разумней.\\ \\ Што ён разумее, табе не закрэсліць.\\ Магчыма, пакруцішся трохі яшчэ\\ I вылеціш коркам з утульнага крэсла,\\ Як знізу і зверху табе прыпячэ. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/якуб-колас/служэнне-народу-асноўны-абавязак-мастака]] * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-народ-у-трылогіі-на-ростанях-]] * [[ibdc.ped>душа-народа]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-верны-крэўнаму-брацтву]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-будучыня]]