~~META: title = Сяргей Грахоўскі — Душа &keywords = \r\ni, &rarr, \r\nне, віктар, жылка, барадулін, карамазаў, бадак, \r\nў, алесь, \r\nмяне, гарэцкі, віктар карамазаў, алесь бадак &abstract = Чытаць верш "Душа" Сяргея Грахоўскага &iftrue = nan ~~ ====== Сяргей Грахоўскі — Душа ====== Мяне выхоўвалі,\\ Мяне захоўвалі,\\ Я то з’яўляўся,\\ То знікаў,\\ Мяне вадзілі\\ I ахоўвалі,\\ Хоць я нікуды\\ Не ўцякаў.\\ \\ I пад замкамі,\\ I пад пломбамі,\\ Нібы каштоўнасць,\\ Бераглі\\ I неба клеткамі\\ I ромбамі\\ Разлінавалі,\\ Як маглі.\\ \\ Мяне узважвалі і мералі,\\ Здымалі\\ Ў профіль і анфас,\\ Але ні разу\\ Не праверылі\\ Душы наяўнасць\\ I запас.\\ \\ Шкада,\\ Што не здымаюць копію\\ З яе юрысты\\ I ўрачы,\\ I ні адна дактыласкопія\\ Не можа тут дапамагчы.\\ \\ Мая душа\\ Супраціўлялася,\\ Бо верыла і тым жыла,\\ І не чарсцвела\\ Не ламалася —\\ Была такою, як была.\\ \\ Хоць дзіўна,\\ Ў чым яна трымалася,\\ А паспрабуй\\ Яе сагні!\\ Яна ж з маленства\\ Гартавалася\\ На чыстым,\\ Праведным агні.\\ \\ 1964 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-бадак/алесь-бадак-душа]] * [[творы/максім-гарэцкі/максім-гарэцкі-стогны-душы]] * [[творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-душа-баліць]] * [[творы/віктар-карамазаў/віктар-карамазаў-зачараваная-душа]] * [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-душа-мая-тужлівая]]