~~META: title = Сяргей Грахоўскі — Дубовы ліст &keywords = кожная, жылка, рука, далоні &abstract = Сяргей Грахоўскі - Дубовы ліст &iftrue = nan ~~ ====== Сяргей Грахоўскі — Дубовы ліст ====== Стаяць дубровы ў жнівеньскай красе,\\ Дарогі – у ячменнай пацярусе.\\ Дубовы ліст, у жылках і ў расе,\\ Мне нагадаў абрысы Беларусі.\\ \\ Яго мая кранаецца рука,\\ А ён нібыта выкаваны з броні,\\ I жылка кожная дубовага лістка\\ Злілася з кожнай жылкай на далоні.\\ \\ 1962 г. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-мама]] * [[постаці/сяргей-грахоўскі]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-прызнанне]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-чалавеку-патрэбна-не-сл]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-стары-млын]]