~~META: title = Сяргей Грахоўскі — Доўгае рэха &keywords = Грахоўскі, доўгае, рэха &abstract = Чытаць верш "Доўгае рэха" Сяргея Грахоўскага &iftrue = nan ~~ ====== Сяргей Грахоўскі — Доўгае рэха ====== Я адзін каля вогнішча ў полі.\\ Толькі іскры мігцяць і мігцяць,\\ То знікаюць у дыме паволі,\\ То да зор таямнічых ляцяць.\\ \\ Я адзін. Толькі вецер трывожна\\ У ракітніку голым гудзе.\\ Можа, ў полі зблудзіў падарожны\\ I дарогу не знойдзе нідзе.\\ \\ Я гукаю, і доўгае рэха\\ У асенняе поле плыве,\\ Замаўкае альбо на пацеху\\ Азываецца сумнай саве.\\ \\ Я адзін каля вогнішча ноччу.\\ Толькі ўласны гайдаецца цень.\\ Я на зоры гляджу і прарочу\\ Ясны ранак і сонечны дзень.\\ \\ 1988 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-чалавеку-патрэбна-не-сл]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-стары-млын]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-мама]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-прызнанне]] * [[постаці/сяргей-грахоўскі]]