~~META: title = Сяргей Грахоўскі — Дні &keywords = дзень, чаму &abstract = Чытаць верш Сяргея Грахоўскага "Дні" &iftrue = nan ~~ ====== Сяргей Грахоўскі — Дні ====== Калі душу азмрочыць цень\\ Ці смутак затуманіць вочы,\\ Шкадуем мы ўчарашні дзень,\\ Вядомы з раніцы да ночы.\\ \\ І цяжка зразумець, чаму\\ Мінулы цешыць, а не гэты,\\ Чаму улетку пра зіму,\\ А ўзімку думаем пра лета\\ \\ І спадзяемся кожны раз,\\ Што прыйдзе новы дзень, як свята,\\ Але усё часцей да нас\\ За стратаю прыходзіць страта.\\ \\ Мы смех і ранішні прамень\\ Цаніць адразу не умеем\\ І што шчаслівы сёння дзень –\\ Назаўтра толькі зразумеем.\\ \\ 1970\\ \\ Крыніца: Грахоўскі С. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. І. Вершы [Аўт. прадм. В. Вітка]. – Мн.: Маст. літ., 1983. – 382 с.