~~META: title = Сяргей Грахоўскі — Дзяцел &keywords = каралі, след, лячу, паспелі, палячу, елку &abstract = Чытаць верш Сяргея Грахоўскага "Дзяцел" &iftrue = nan ~~ ====== Сяргей Грахоўскі — Дзяцел ====== Я на елку палячу –\\ Ўсе галінкі палячу:\\ Дзюба ў мяне доўгая,\\ Буду стукаць доўга я.\\ Пазіраю я гады,\\ Як буяюць ягады:\\ З журавін зрабіў каралі –\\ Журавы мяне каралі,\\ А суніцы ледзь паспелі,\\ Іх дразды скляваць паспелі.\\ Я спалохаў іх як след,–\\ І прапаў адразу след.\\ Прахаплюся я са сну\\ І на елку ці сасну\\ Зноў на досвітку лячу –\\ Дрэва кожнае лячу.\\ \\ 1975 \\ \\ Крыніца: Грахоўскі С. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, паэмы, казкі, пераклады.: Маст. літ., 1983. – 414 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-гнёзды-за-дымам-аповесць]] * [[творы/янка-брыль/раман-янкі-брыля-птушкі-і-гнёзды-вобраз-]] * [[ibdc.ped>птушкі-шчасця]] * [[творы/янка-брыль/увесь-свет-адзін-дом-па-раману-янкі-брыл]] * [[творы/янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-сцюдзёны-вырай-аповесць-]]