~~META: title = Сяргей Грахоўскі — Дабрата &keywords = нялёгка, быць &abstract = Верш Сяргея Грахоўскага "Дабрата" &iftrue = nan ~~ ====== Сяргей Грахоўскі — Дабрата ====== Нялёгка быць даверлівым і шчырым,\\ Нялёгка крыўды даўнія забыць;\\ Яны звісаюць, як цяжкія гіры,\\ І замінаюць верыць і любіць.\\ \\ Нялёгка добрым быць, хоць нам не трэба\\ Ні лёгка запрацованага хлeба,\\ Ні танных поспехаў, ні скідак, ні удач,\\ Ні вырашаных іншымі задач,\\ \\ Ні тых пахвал, што лёгка раздаюцца\\ Сябрамі за абедзенным сталом,\\ Ні плётак, што вужакамі віюцца\\ І патыхаюць зайздрасцю і злом.\\ \\ Усё праходзіць, быццам дождж няроўны, –\\ І боль, і злосць, і дробная брыда,\\ А застаецца важны і галоўны\\ І самы светлы талент – дабрата. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-добрае-сэрца]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-не-спявай-мне-песню-пра-а]] * [[творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-добры-чалавек]] * [[творы/аляксей-якімовіч/аляксей-якімовіч-хто-самы-добры]] * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-слова]]