~~META: title = Сяргей Грахоўскі — Вячэрняя малітва &keywords = малітва, Беларусь &abstract = Чытаць верш "Вячэрняя малітва" Сяргей Грахоўскі &iftrue = nan ~~ ====== Сяргей Грахоўскі — Вячэрняя малітва ====== Да поўначы, укленчыўшы, хрышчуся,\\ У неба, у зорак і ў Бога малю\\ Даць волю і долю маёй Беларусі,\\ Вярнуць нашу мову, душу і зямлю.\\ \\ Даўно мы знямелі, аглухлі, аслеплі,\\ Зайшоўся ад болю і голас, і зык,\\ Нас прыхадні гналі пад кулі і ў петлі\\ I вырвалі ў нашага Бога язык.\\ \\ А Бог уваскрос, і жывы, і нязводны,\\ Распяты не раз без адходнай імшы,\\ У памяці нашай, у долі народнай,\\ У кожнай жывой акрыялай душы.\\ \\ Зацятыя прыхадні енку не чуюць,\\ Бо ведаюць толькі: «крышы» і «карай»!\\ Пагардай і лютай знявагай лінчуюць\\ I мараць пра «Северо-Западный край».\\ \\ Яго нашы продкі і мы паспыталі,\\ Але не здаліся пякельнай бядзе:\\ Прарока нам Бог дараваў на [[ibdc.ped>купалле|Купалле]],\\ Каб ён запытаўся: «[[творы/янка-купала/янка-купала-а-хто-там-ідзе|А хто там ідзе?!]]»\\ \\ О, Божа магутны, малю і малюся:\\ Спрадвечныя нашы пакуты згадай,\\ Хоць ты заступіся за лёс Беларусі\\ I згінуць не дай.\\ \\ 30 чэрвеня — 3 ліпеня 1992 г. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-малітва]] * [[творы/янка-золак/янка-золак-божа-ўсяўладны]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-мая-малітва]] * [[слоўнік/малітва]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-малітва]]